Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 1 красавіка 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 274 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень птушак і Дзень жартаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 красавіка

У 1557 годзе Жыгімонт Аўгуст падпісаў "Уставу на валокі", пачатак правядзення зямельнай рэформы ў ВКЛ.
У 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 1 красавіка

1901 год: Сяргей Пясецкі, беларускі пісьменнік.
1940 год: Уладзімір Басалыга, беларускі савецкі графік, ілюстратар, калекцыянер.
1941 год: Леанід Марчанка, беларускі мастак-графік.
1947 год: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, перакладчык

Таксама сёння нарадзіліся расійскі пісьменнік Мікалай Гогаль і рускі кампазітар Сяргей Рахманінаў.

1 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Хрысанфа і Дарыі.

Калі да 1 красавіка пачынала квітнець вярба, пчаляры выносілі вуллі, якія "зімавалі" ў цяпле – лічылася, моцных замаразкаў больш не будзе.

У гэты дзень можна было наведацца пра надвор`е на восень: якое 1 красавіка, такім будзе і 1 кастрычніка. Калі рака шуміць у паводку, значыць, вырасце добрая трава.

Sputnik, 1 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/52369
Текущая дата: 28.03.2024