Белорусский портал в Казахстане

Беларускі фільм «Янка Купала» пакажуць на фестывалі кіно ў Маскве



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Нацыянальны кінапраект «Янка Купала» рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага пакажуць на міжнародным фестывалі кіно «Маскоўская прэм’ера», які пройдзе ў расійскай сталіцы з 12 па 18 лістапада. 

Паказ адбудзецца 14 лістапада ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

Гістарычная драма апавядае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, які супаў з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя. Трэйлер «Янкі Купалы» ёсць на англійскай, рускай, беларускай і кітайскай мовах. Аўтар сцэнарыя — Алена Калюнова пры ўдзеле Аляксандры Барысавай і Уладзіміра Янкоўскага.

Звязда, 29 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/56631
Текущая дата: 03.05.2024