Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 63 дні.

У гэты дзень ў 1929 годзе нарадзіўся герой Савецкага Саюза Марат Казей, які узарваў гранату і загінуў разам са шматлікімі немцамі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 кастрычніка

У 1937 годзе ў Мінску былі расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек.
У 1952 годзе ў Пінску была знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 29 кастрычніка

1929 год: Марат Казей, беларускі партызан, Герой Савецкага Саюза.
1938 год: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся кароль Партугаліі Фернанду ІІ і англійскі акцёр і рэжысёр Эндру Лі Потс.

29 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае пакутніка Лонгіна Сотніка, які разам са сваімі салдатамі быў пастаўлены назіраць за распінаннем Хрыста. Пасля ўбачаных каля крыжа цудаў ён паверыў у тое, што Хрыстос – Сын Божы. Менавіта ён працяў дзідай рэбры ўкрыжаванага Хрыста і, калі яго кроў  трапіла сотніку ў вочы, ён стаў бачыць лепей і азаліўся ад хваробы вачэй. Пасля Лонгін адмовіўся браць грошы, якія прапаноўвалі яму, каб ён маўчаў пра цуда і быў абезгалоўлены.

Лонгіну моляцца людзі, у якіх хворыя вочы.

Калі ў гэты дзень быў моцны вецер, хутка пачнуцца дажджы, а калі вецер паўднёва-заходні, нянасце будзе доўгім. Рэдкія аблокі, насупраць, прадракалі яснае і марознае надвор`е.  

Sputnik, 29 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/56634
Текущая дата: 27.04.2024