Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ў 2019 годзе зарэгістравалі першы шлюб 22 мужчыны старэйшыя за 60 гадоў



У Мінску ў 2019 годзе 22 мужчыны старэйшыя за 60 гадоў упершыню зарэгістравалі шлюб, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.

Усяго, па звестках ведамства, у 2019 годзе абзавяліся сем’ямі 15 208 мужчын, з іх зарэгістраваў шлюб упершыню 10 551. 36,6% мужчын ад агульнай колькасці тых, хто заключыў шлюб, ажаніліся ва ўзросце 25-30 гадоў.

У 2019 годзе ў сталіцы было скасавана 7 859 шлюбаў. У 43,9% выпадкаў мужчыны разводзіліся ва ўзросце 30-39 гадоў.

Звязда, 21 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/57126
Текущая дата: 02.05.2024