Белорусский портал в Казахстане

Працы Шагала, Суціна і Цадкіна зноў можна ўбачыць у галерэі «Арт-Беларусь»



Галерэя «Арт-Беларусь» зноў прадставіць увазе аматараў мастацтва работы з карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк», паведамляе сайт банка.

Будуць прадстаўлены творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжнага друку — усяго больш за 50 арт-аб’ектаў. Новая экспазіцыя прысвечана гісторыі беларускай культуры XVI-XX стагоддзяў.

Працы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і многіх іншых сусветна вядомых выхадцаў з беларускіх земляў былі вернутыя на тэрыторыю Беларусі намаганнямі банка. Іх зноў можна ўбачыць у абноўленай экспазіцыі ў галерэі «Арт-Беларусь».

Сярод навінак — 6 унікальных прац удзельнікаў «Сцвярджальнікаў новага мастацтва» Яўгеніі Магар, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка і Льва Юдзіна.

«Сцвярджальнікі новага мастацтва» — творчае аб’яднанне, створанае ў 1920-1923 гадах у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча, якое развівае ідэі супрэматызму.

Звязда, 23 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/59855
Текущая дата: 06.05.2024