Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 3 снежня 2021 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 28 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 снежня

У 1918 годзе Рада і Урад Беларускай Народнай Рэспублікі пакідаюць Мінск.

Хто нарадзіўся 3 снежня

1907 год: Рыгор Крушына, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся дзіцячы псіхолаг Ганна Фрэйд і заснавальнік гурта Black Sabbath Озі Осбарн.

3 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць архіепіскапа Канстанцінопальскага Прокла, які быў вучнем свяціцеля Іаана Златавуста.

У гэты дзень у народзе замаўлялі нячысцікаў, каб яны ўсю зіму хаваліся ў норах. Нечысць увогуле не любіць холад, таму лічылася, што калі ўжо яна з`яўлялася ўзімку, то была асабліва злая.

Калі птушкі хаваюцца пад страху, будзе завіруха. Уначы і рана раніцай падаў снег – наступныя некалькі дзён будуць ясныя.

Sputnik, 3 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/61984
Текущая дата: 02.05.2024