Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 21 студзеня 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца дваццаць першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 344 дні.

Сёння ў Беларусі і Расіі адзначаецца дзень інжынерных войск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 студзеня

У 1939 годзе была адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
У 1965 годзе ў Мінску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам і Узбекістанам.
У 2011 годзе адбылося ўвядзенне на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
У 2014 годзе ўрад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі.

Хто нарадзіўся 21 студзеня

1818 год: Адам Кіркор, беларускі гісторык і выдавец.
1886 год: Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар.
1923 год: Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст, народны артыст Беларусі.
1928 год: Іван Аношкін, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі канструктар стралковай зброі Джон Браўнінг, французскі куцюр`е Крысціян Дыёр, брытанскі акцёр, комік Бэні Хіл, іспанскі оперны спявак Пласіда Дамінга і сузаснавальнік Microsoft Пол Ален.

21 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Рыгора Цудатворца, Емельяна і пакутніцы Васілісы.

У народзе гэты дзень атрымаў назву Васілісы зімнія або Емельяны перазімнікі. У гэты дзень запрашалі ў госці кума ды кумку і частавалі іх. З 21 студзеня жанчыны зноў маглі прымацца за свае справы, прасці і шыць.

Калі ў гэты дзень вецер з поўдня, летам будуць частыя навальніцы.

Мароз 21 студзеня азначаў, што адлігу чакаць варта яшчэ не хутка. А вось калі вокны ў хаце запацелі, пацяплее.

Sputnik, 21 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/63008
Текущая дата: 26.04.2024