Белорусский портал в Казахстане

Свяшчэнная для беларусаў дата 3 ліпеня - гэта нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за сваю свабоду



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.

"Свяшчэнная для беларусаў дата 3 ліпеня - гэта нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за сваю свабоду. Перамогі, якая стала вянцом усіх здзяйсненняў шматвяковай гісторыі роднай зямлі. Зямлі, на якой 12 стагоддзяў таму нашы далёкія продкі пабудавалі першыя гарады і цэрквы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў старажытнасці ў беларускага народа было шмат імёнаў: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. "Але іх аб`ядноўвалі адна вера - у праўду і справядлівасць; адно імкненне - берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем`і; адна любоў да Радзімы - кавалка зямлі, дзе беларусы нарадзіліся і сталі народам", - заявіў Прэзідэнт.

2 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/65599
Текущая дата: 20.04.2024