Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз афіцэраў з 30-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб’яднання



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што саюз ствараўся ў тыя гады, калі суверэнітэт і незалежнасць Беларусі былі толькі дэкларацыяй, меўся быць доўгі шлях, каб яны сталі рэальнасцю. «У цяжкі час вы, падтрымаўшы першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зрабілі правільны выбар і занялі цвёрдую дзяржаўную пазіцыю.

Выконваючы свой афіцэрскі і грамадзянскі абавязак, мы ўсе тады ўпарта працавалі ў надзеі на лепшую будучыню для беларускага народа, — гаворыцца ў віншаванні. — Такія паняцці, як гонар, доблесць і адвага, з’яўляюцца дэвізам вашага жыцця. Сёння, з улікам абстаноўкі паблізу межаў Беларусі, якую складана назваць спакойнай, шануючы традыцыі афіцэрскага братэрства, вы робіце ўсё, каб забяспечыць абараназдольнасць дзяржавы, з’яднаць грамадства і выхаваць моладзь у духу патрыятызму».

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў беларускаму Саюзу афіцэраў за вернасць і самаахвярнае служэнне Айчыне: «Перакананы, што разам нам удасца захаваць мір у краіне, стварыць умовы для яе паступальнага развіцця і дабрабыту беларусаў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў членам грамадскага аб’яднання, іх родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабра і новых здзяйсненняў у імя роднай Беларусі.

Звязда, 20 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/66539
Текущая дата: 07.05.2024