Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 28 верасня 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 верасня

У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі.
У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
1966 год: Міхаіл Орда, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіту Готфскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хвароб.

У народзе святога таксама называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб свойская птушка была здаровая.

У гэты дзень гусі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць".

Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор`е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка – не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу, – хутка будзе мароз.

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

Sputnik, 28 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/66616
Текущая дата: 04.05.2024