Белорусский портал в Казахстане

«Антынаркатычны аўтобус» будзе запушчаны ў Віцебскай вобласці



30 верасня жыхары Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка змогуць далучыцца да акцыі «Антынаркатычны аўтобус». Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў сярод непаўналетніх і маладзёжнага асяродку.

У рамках акцыі моладзь Віцебшчыны раздасць удзельнікам спецыяльныя антынаркатычныя буклеты з тлумачэннем заканадаўства, накіраванага на прафілактыку спажывання наркотыкаў.

Арганізатарамі з’яўляюцца: УУС Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебская абласная арганізацыя ГА «БРСМ», ААТ «Віцебскаблаўтатранс», Віцебская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа.

Сяргей Расолька
Звязда, 29 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/66643
Текущая дата: 06.05.2024