Белорусский портал в Казахстане

Канцэрт «Дыханне вясны» прадставяць у Гомелі



Музычную праграму «Дыханне вясны» прадставяць у Гомелі ў белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў 7 красавіка, паведамілі ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

У гэты вечар у асаблівую атмасферу слухачоў перанясуць піяністка Таццяна Старчанка, музыканты Яўген Віданаў (флейта) і Павел Кухта (гітара).

«Вясна — час абуджэння прыроды, час абнаўлення, надзей. У праграме прагучыць музыка, якая стварае вясновы настрой: «Вясна» Антоніа Вівальдзі з цыклу «Поры года», музыка Пятра Чайкоўскага, цудоўныя вальсы Фрэдэрыка Шапэна, напоўненыя паўднёвым сонцам кампазіцыі для гітары і творы, якія перадаюць спевам птушак і зачараванне самай прыгожай пары года», — адзначылі арганізатары.

У праграме выканаюць і творы Эдварда Грыга, Роберта Шумана, іншых кампазітараў.

Пачнецца канцэрт а 19 гадзіне.

Звязда, 26 марта 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/68818
Текущая дата: 02.05.2024