Белорусский портал в Казахстане

Сацыяльная арыентаванасць нашай дзяржавы — гэта арыентаванасць на народны інтарэс



Аб гэтым заявіў палітолаг Вадзім Ялфімаў.

«Мы заявілі аб сацыяльнай арыентаванасці дзяржавы. Я ўжо шмат разоў гэта тлумачыў для розных аўдыторый. Гэта маё асабістае меркаванне. Але я глыбока перакананы, што Прэзідэнт прапанаваў фармулёўку сацыяльна арыентаванай дзяржавы таму, што ў той момант сказаць сацыялістычнае было да смерці падобна, — адзначыў Вадзім Ялфімаў. — Вось простую рэч вам скажу. Мілошавіча, Югаславію задушылі толькі па адной простай прычыне. Спачатку Албанію сталі абвінавачваць, што гэта фашысцкі рэжым, таму што там з сярпом і молатам бегалі, але потым перакінуліся на Мілошавіча. Ён застаўся апошнім кіраўніком адначасова сацыялістычнай або камуністычнай партыі ў Еўропе, вось яго і трэба было закончыць. Таму мудра зрабіў наш Прэзідэнт. Ён не заявіў, не падставіўся, што мы сацыялізм будуем. Але тое, што сацыяльная справядлівасць у аснове сацыялістычнай эканомікі і дзяржавы — гэта абсалютная праўда. І калі мы гаворым аб сацыяльнай арыентаванасці нашай дзяржавы, вы павінны разумець, што гэта арыентаванасць на народны інтарэс».

У нас у цэнтры ўвагі дзяржавы — простыя людзі, працоўны народ. «І менавіта гэту ідэю мы раней пачалі, мы яе падтрымалі і ні ў якім разе не павінны выпусціць з рук», — сказаў палітолаг.

Звязда, 2 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/69605
Текущая дата: 03.05.2024