Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 14 красавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 261 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 красавіка

У 1432 годзе пачалося праўленне Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага.
У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.

Хто нарадзіўся 14 красавіка

1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.

14 красавіка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую.

Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе, калі ён яшчэ застаўся, і ў ручаях.

Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор`е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплае, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга, а лета будзе кароткае.

Sputnik, 14 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/73694
Текущая дата: 18.05.2024