Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 15 верасня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 107 дзён.

Сёння ў Беларусі святкуецца Дзень бібліятэк. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 верасня

У 1794 годзе расійская армія пад камандаваннем Суворава разбіла пры Кобрыне войска Рэчы Паспалітай.
У 1805 годзе Расія аб’явіла вайну Напалеону.

Хто нарадзіўся 15 верасня

1929 год: Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак у галіне станкавай і кніжнай графікі.
1942 год: Ларыса Горцава, беларуская актрыса, запслужаная артыстка Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся венецыянскі купец і падарожнік Марка Пола, брытанская пісьменніца Агата Крысці і амерыканскі кінарэжысёр Олівер Стоўн.

15 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Маманта і яго бацькоў – Фядота і Руфіны. Лічылася, што ў гэты дзень нельга выганяць скаціну з падворка. У народзе гаворылі: "На Фядота і Руфіну не выганяй са двара скаціну: выганіш — бяду нажывеш".

На Маманта прыбіраліся ў хлеве, правяралі, ці няма ў сценах шчылін, якія трэба, пакуль яшчэ цёпла, замазаць ці забіць мохам. У царквах маліліся за дамашніх жывёл, каб тыя былі здаровыя.

Назіралі за надвор`ем: калі дзень быў ясны, безветраны, восень будзе цёплая, а калі быў дождж – бабіна лета працягнецца яшчэ доўга. Калі аблокі нізка, хутка варта было чакаць непагадзь.

Sputnik, 15 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/75233
Текущая дата: 19.09.2024