Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі стартаваў Тыдзень бацькоўскай любові



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі 14 кастрычніка, у Дзень маці, стартаваў Тыдзень бацькоўскай любові. Прадоўжыцца ён да 21 кастрычніка - Дня бацькі. 

Мерапрыемствы, запланаваныя на гэтым тыдні, будуць садзейнічаць папулярызацыі бацькоўства, сямейных каштоўнасцей. Найбольш значным рэспубліканскім мерапрыемствам стане форум "Размова аб важным: шчаслівая сям`я - моцная дзяржава". Арганізатарам выступае Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Форум адбудзецца 15 кастрычніка ў Полацку.

Пад эгідай Міністэрства аховы здароўя 18 кастрычніка адбудзецца рэспубліканскі круглы стол "Здаровая сям`я - моцная дзяржава" з узнагароджваннем пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу "Святасць нараджэння - 2024".

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны 21 кастрычніка запрашае на дыялогавую пляцоўку "Бацькоўства і кар`ера: як сумяшчаць?" з прэзентацыяй серыі відэаролікаў сацыяльнай тэлерэкламы "Бацькоўства: баланс сям`і і работы".

Пройдзе і мноства рэспубліканскіх конкурсаў. Так, 18-19 кастрычніка ў Жлобіне пройдзе фінал сямейнага конкурсу "Сям`я! Служым разам!", арганізатары - Міністэрства ўнутраных спраў і Гомельскі аблвыканкам.

У Тыдзень бацькоўскай любові адбудзецца і фінал творчага конкурсу сярод СМІ "Моцная сям`я - моцная дзяржава". Арганізатары конкурсу - Міністэрства інфармацыі і Беларускі саюз жанчын.

А таксама адбудзецца фестываль сямейных практык для выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі і іх бацькоў "СУПЕР сям`я". Арганізатар - Міністэрства адукацыі.

Непасрэдна ў Дзень маці і ў Дзень бацькі ва ўсіх храмах пройдуць малебны за здароўе ўсіх маці і за здароўе ўсіх бацькаў.

14 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/75558
Текущая дата: 15.10.2024