Рэдкі выпадак сяброўства людзей і птушак з Гродзенскага заапарка: там супрацоўнікі прыручылі чорнага бусла. Ён ужо ведае час кармлення і не баіцца браць рыбу з рук ці лавіць яе на лёце.
Тут, на закрытай сажалцы, жывуць дзясяткі відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, Расіі і іншых краін. Унікальнасць выпадку ў тым, што ў дзікай прыродзе чорны бусел, у адрозненне ад белага, пазбягае суседства з чалавекам і гняздуецца ў цяжкадаступных месцах.
Звязда, 13 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/75839
Текущая дата: 15.11.2024