Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 18 снежня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 13 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень мігранта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 снежня

У 1882 годзе ў Беларусі былі праведзены першыя тэлефонныя лініі. Яны злучылі гомельскі маёнтак князя Паскевіча-Эрыванскага з яго замкам, фабрыкамі і фальваркамі.
У 1965 годзе ў Мінску быў уведзены ў строй самы буйны ў Беларусі малочны завод.

Хто нарадзіўся 18 снежня

1883 год: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі савецкі мастак.
1928 год: Эдуард Загарульскі, беларускі гісторык, археолаг.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Брэд Піт і амерыканская спявачка Крысціна Агілера.

18 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Савы, які мог вылечваць хворых і выганяць з людзей бесаў.

У гэты дзень сяляне імкнуліся не выходзіць з хаты без патрэбы, таму што звычайна на Саву быў моцны мароз. Людзі верылі, што на Саву нельга займацца ніякай сур`ёзнай працай, таму што нічога ўсё роўна не атрымаецца, таму бераглі лучыну і рана клаліся спаць.

Калі 18 снежня на снезе бачылі вавёрак, гэта прадказвала хуткую адлігу. Спевы снегіра, наадварот, абяцалі завіруху і холад.

Sputnik, 18 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/76259
Текущая дата: 24.12.2024