Белорусский портал в Казахстане

Беларусь - краіна магчымасцей



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці.

"Сёння ў наш Палац Незалежнасці прыйшло яркае, прыгожае свята. Натхняючае свята. Свята, галоўным упрыгажэннем якога з`яўляецеся вы, нашы дарагія ўдзельнікі Навагодняга балю, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Для мяне вельмі важна, каб вы адчулі гэта свята, асаблівую атмасферу Палаца - сімвала нашай незалежнасці. Паглядзелі на Мінск з яго вокнаў, на сваім прыкладзе ўбачылі, што родная Беларусь - гэта краіна магчымасцей".

Звяртаючыся да ўдзельнікаў балю, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты вечар дорыць ім шмат магчымасцей знайсці новых сяброў, паразмаўляць з тымі, чый жыццёвы досвед ужо сёння можа стаць сур`ёзным арыенцірам у будучыню.

"Яшчэ раз хачу павіншаваць вас, вашых родных, вашых блізкіх, усіх беларусаў з надыходзячым Новым годам, надыходзячымі святамі! Будзьце заўсёды шчаслівыя і беражыце сваю краіну - нашу Беларусь", - заклікаў беларускі лідар.

24 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/76392
Текущая дата: 25.12.2024