Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гэта свята ўсяляе ў нашы душы веру ў сілу любові і чалавечнасці. Добрымі справамі і ўчынкамі, нястомным клопатам пра бліжніх мы папаўняем свае духоўныя сілы і далучаемся да вечных ісцін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў такія дні па-асабліваму ўспрымаецца значнасць міру і згоды, шчырасці і ўзаемаразумення.
"Упэўнены, што шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню адзінства на беларускай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Упэўнены, што шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню адзінства на беларускай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым
Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
Гэта свята ўсяляе ў нашы душы веру ў сілу любові і чалавечнасці. Добрымі справамі і ўчынкамі, нястомным клопатам пра бліжніх мы папаўняем свае духоўныя сілы і далучаемся да вечных ісцін.
У такія дні па-асабліваму ўспрымаецца значнасць міру і згоды, шчырасці і ўзаемаразумення. Упэўнены, што шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню адзінства на беларускай зямлі.
Няхай урачыстасць нараджэння Збавіцеля падорыць дабрабыт вашым сем`ям, прынясе цеплыню і ўтульнасць у кожны дом.
Аляксандр Лукашэнка,
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/76397
Текущая дата: 26.12.2024