Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў са святам Наўруз



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віншавальныя пасланні накіраваны Прэзідэнтам Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свята Наўруз з’яўляецца сімвалам адраджэння прыроды і новага этапу жыццёвага шляху, веры ў лепшую будучыню. Прэзідэнт упэўнены, што добразычлівыя адносіны, якія склаліся паміж Беларуссю і гэтымі краінамі, будуць садзейнічаць далейшаму пашырэнню двухбаковых сувязей ва ўсіх абласцях на карысць народаў.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў замежным лідарам моцнага здароўя і паспяховай рэалізацыі планаў, а жыхарам гэтых краін — міру і дабрабыту.

Звязда, 21 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/77510
Текущая дата: 23.03.2025