У самых вялікіх сем’ях сталіцы, а такіх у Мінску шэсць, па дзевяць дзяцей. Пра гэта ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» расказала намесніца старшыні камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская, паведамляе «Минск-Новости».
— У Мінску жывуць амаль 17 тыс. шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 54 тыс. непаўналетніх дзяцей, — адзначыла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. — Большасць шматдзетных сем’яў — 14,3 тыс. — гадуюць траіх дзяцей, 2 тыс. — чацвярых, 500 сем’яў — пяць і больш дзяцей. У самых вялікіх сем’ях, а такіх у сталіцы шэсць, па дзевяць дзяцей.
Вольга Васілеўская звярнула ўвагу, што тры з гэтых шасці сем’яў пражываюць у Фрунзенскім раёне сталіцы.
Звязда, 17 траўня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/1/78059
Текущая дата: 17.05.2025