Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 97 дзён.
Якія падзеі адбыліся 25 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 верасня
У 1920 годзе быў заснаваны Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж.
У 1971 годзе ў Брэсце пачаў працу мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Харватыяй.
Хто нарадзіўся 25 верасня
1765 год: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар.
1875 год: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.
1902 год: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.
1913 год: Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік і паэт.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік, празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Уільям Фолкнер, савецкі кампазітар і грамадскі дзеяч Дзмітрый Шастаковіч, амерыканскі акцёр Майкл Дуглас і іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік Педра Альмадовар.
25 верасня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялікапакутніка Артамона (Аўтанома), які быў забіты ў IV стагоддзі.
Гэты дзень таксама называўся ў народзе Артамон Змеявік, бо лічылася, што ў гэты дзень змеі сыходзяць з палёў у лясы, дзе хаваюцца да самай вясны. Таму баяліся ісці ў лес, каб не патурбаваць змей, бо забіць змяю ў такі дзень – наклікаць бяду.
Гаспадыні працягвалі нарыхтоўваць ягады рабіны – сушылі іх, а таксама варылі варэнне з мёдам.
Калі 25 верасня падае дождж, гэта сведчыць, што зіма будзе доўгая, а калі сонца – добрае надвор`е затрымаецца яшчэ на некалькі дзён.
Sputnik, 25 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/10/75316
Текущая дата: 22.12.2024