У Беларусі адзначаецца Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.
Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме. Гэта свята стала сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы. Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь першая прыняла на сябе ўдары гітлераўцаў, а Мінск на другі дзень вайны быў падвергнуты бязлітаснай бамбардзіроўцы і артылерыйскаму абстрэлу. 28 чэрвеня фашыстам удалося захапіць Мінск. З першых дзён акупацыі жыхары горада ўзняліся на барацьбу з ворагам. 1100 дзён акупацыі - 1100 дзён самаадданай, гераічнай барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі.
У выніку паспяховай Беларускай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан 3 ліпеня 1944 года сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў святам вызвалення ўсёй краіны.
У Беларусі ведаюць цану свабоды: у Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.
3 ліпеня кожны беларус аддае даніну гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў, вялікаму працоўнаму подзвігу тых, хто падымаў краіну з руін, будаваў заводы, дамы, школы.
У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці па традыцыі пройдуць па ўсёй краіне. У Мінску 3 ліпеня пройдзе мноства мерапрыемстваў, у якіх змогуць прыняць удзел жыхары і госці сталіцы.
3 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
3 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/100/65602
Текущая дата: 18.11.2024