Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 189 дзён.
Якія падзеі адбыліся 25 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 чэрвеня
У 1925 годзе ў Сейме Польшчы пасля расколу Беларускага пасольскага клуба заснаваны пасольскі клуб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Расіяй.
Хто нарадзіўся 25 чэрвеня
1905 год: Пятрусь Броўка, беларускі паэт.
1911 год: Феафіл Анісовіч, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Таксама сёння нарадзіліся іспанскі архітэктар Антоніа Гаўдзі і англійскі пісьменнік Джордж Оруэл.
25 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Пятра Афонскага.
Па народным календары, з гэтага дня сонца паварочвае на зіму і наступаюць самыя гарачыя дні лета. Раніцай гаспадыні стараліся прапалоць грады і ўзыходы на полі. Пустазелле часам касілі, але калі града была невялікая – выдзіралі з коранем. Важна было глядзець, каб частка расліны не засталася ў зямлі – тады яна можа даць некалькі шкодных парасткаў.
Калі на Пятра сонечна, то і ў пору касьбы будзе добрае надвор`е, а калі ідзе дождж, трава будзе мокрая.
Sputnik, 25 чэрвеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/101/65541
Текущая дата: 18.11.2024