У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам".
Беларускія навукоўцы проціпастаўляюць бясспрэчныя факты спробам перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у час пасяджэння тэматычнай секцыі "Вялікая Айчыннай вайна ў сучаснай гістарыяграфіі" ў рамках міжнароднай канферэнцыі "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам".
"Як ні сумна, сёння, праз амаль 80 гадоў пасля разгрому германскага нацызму, нярэдка робяцца спробы перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны дзеля пэўных кан`юнктурных інтарэсаў, прымаюцца намаганні, каб дыскрэдытаваць Вялікую Перамогу савецкага народа, узмацніць напружанасць як ва ўнутрыдзяржаўных, так і ў міжнародных адносінах. Спробы перагляду сусветнай гісторыі, вынікаў вайны і ўкладу СССР у разгром нацызму сёння робяцца нават на міждзяржаўным узроўні", - сказаў Уладзімір Гусакоў.
Тым не менш, гісторыя сведчыць аб адваротным. "Менавіта на савецка-германскім фронце адбываліся галоўныя бітвы. Тут захопнікі пацярпелі першыя буйныя паражэнні. Савецкія войскі нанеслі такія ўдары па войсках вермахта і саюзніках фашысцкай Германіі, якія сталі для іх знішчальнымі. Шматлікія бясспрэчныя гістарычныя факты сведчаць, што савецкі народ і яго армія змаглі ўласнымі сіламі дабіцца карэннага пералому ў проціборстве з магутнай ваеннай машынай Германіі", - заявіў старшыня Прэзідыума НАН.
Сёння вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі актыўна займаюцца даследаваннем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, выкарыстоўваючы базу, напрацаваную папярэднікамі, вывучаючы праблемы, якія па розных прычынах не закраналіся ў папярэднія гады, адзначыў кіраўнік Акадэміі навук. За апошнія некалькі гадоў выдадзена больш за 100 манаграфій, зборнікаў навуковых работ, матэрыялаў навуковых канферэнцый, якія асвятляюць самыя розныя праблемы ваеннай гісторыі.
"Можна з упэўненасцю гаварыць, што яшчэ доўга нам давядзецца адкрываць невядомыя і малавядомыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, захапляючыся і схіляючыся перад мужнасцю воінаў, партызан і падпольшчыкаў, ствараць летапісы іх вялікага подзвігу, роўнага якому не ведала гісторыя", - рэзюмаваў Уладзімір Гусакоў.
"Можна з упэўненасцю гаварыць, што яшчэ доўга нам давядзецца адкрываць невядомыя і малавядомыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, захапляючыся і схіляючыся перад мужнасцю воінаў, партызан і падпольшчыкаў, ствараць летапісы іх вялікага подзвігу, роўнага якому не ведала гісторыя", - рэзюмаваў Уладзімір Гусакоў.
У пасяджэнні тэматычнай секцыі "Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай гістарыяграфіі" ў НАН прымаюць удзел вучоныя, юрысты, ваенныя, гісторыкі, сацыёлагі, спецыялісты сферы адукацыі з Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. З мэтай знаёмства з дасягненнямі сучаснай гістарычнай навукі ў НАН прыйшлі навучэнцы і сувораўцы сярэдніх навучальных устаноў, студэнты і курсанты грамадзянскіх, ваенных і спецыялізаваных ВНУ краіны.
На палях пасяджэння адбылася прэзентацыя другой кнігі "Народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх". Акцыя па стварэнні летапісу была ініцыявана НАН Беларусі ў сакавіку 2020 года і адразу ж знайшла вялікі водгук сярод беларусаў.
14 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
14 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/102/65397
Текущая дата: 18.11.2024