Белорусский портал в Казахстане

За пячаццю памяці: крывавае "чараўніцтва". Жахлівыя падрабязнасці адной з самых страшных карных аперацый немцаў



У Год гістарычнай памяці БЕЛТА гаворыць пра генацыд вуснамі відавочцаў і гісторыкаў. У новым выпуску агенства расказвае пра жахлівыя падрабязнасці карнай аперацыі "Зімовае чараўніцтва".

Беларускае тэлеграфнае агенцтва ў сумесных праектах з Генеральнай пракуратурай "Апошнія сведкі" і Міністэрствам юстыцыі "Архівы. Нічога, акрамя праўды" адкрывае малавядомыя архіўныя дакументы пра генацыд беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усе серыі праектаў размешчаны на адзінай электроннай платформе "За пячаццю памяці".

Да восені 1942 года адным з цэнтраў партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі стаў Расонскі раён. У верасні народныя мсціўцы захапілі райцэнтр, а ўжо да кастрычніка амаль поўнасцю ачысцілі яго ад ворага. У адказ на гэта фашысты вырашылі правесці адну з самых бесчалавечных карных аперацый, каб вярнуць сабе кантроль над тэрыторыяй і ліквідаваць партызанскі край. Але іх сапраўдныя мэты былі куды больш страшнымі.

У праектах прадстаўлены дакументальна пацверджаныя факты пра вайну, пра якія раней лічылі за лепшае не гаварыць. Тэкставы кантэнт эпізодаў праектаў "Апошнія сведкі" і "Архівы. Нічога, акрамя праўды" дапаўняецца ўнікальнымі архіўнымі відэа- і фотаматэрыяламі.

20 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/102/65507
Текущая дата: 18.11.2024