Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні".
"Тэма сённяшняга семінара - гэта, можна сказаць, рэфрэн усёй палітыкі нашай сучаснай суверэннай дзяржавы. Як мы яе часта называем, і правільна называем - дзяржавы для народа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што, як бы ні было цяжка, у розныя перыяды беларускай гісторыі ў краіне заўсёды вытрымлівалі ўстаноўленыя стандарты жыцця чалавека: сацыяльную справядлівасць у грамадстве, роўныя правы і магчымасці ўсіх грамадзян, нацыянальныя, культурныя каштоўнасці і традыцыйны ўклад жыцця.
"Усё гэта і ёсць праграма развіцця нашай дзяржавы. І давайце будзем шчырыя: прыходзячы на выбарчыя ўчасткі, ці гэта парламенцкія выбары, ці выбары ў мясцовыя Саветы, рэферэндумы, народ перш за ўсё галасуе за палітычны курс", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
10 чэрвеня 2022, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
10 чэрвеня 2022, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/103/65343
Текущая дата: 18.11.2024