Свята распачнецца а 12-й гадзіне. На пляцоўцы перад экспазіцыйнай аранжарэяй наведвальнікі даведаюцца, што чакае чалавецтва, калі раптам на планеце знікнуць пчолы, і як гэтага не дапусціць.
Гасцей навучаць разбірацца ў прадуктах пчалярства, раскажуць як іх ужываць з карысцю і атрымліваць ад гэтага задавальненне.
Дзеці і дарослыя прымуць удзел у віктарынах, конкурсах і майстар-класах.
Так, на майстар-класе па роспісе драўляных нарыхтовак можна будзе развіць навыкі працы з акрылавымі фарбамі. Нават навічкі і неспрактыкаваныя мастакі змогуць стварыць непаўторную і індывідуальную кампазіцыю. Зроблены сваімі рукамі сувенір кожны ўдзельнік зможа забраць з сабой. Майстар-клас пройдзе ў 13.00.
Асаблівымі прызамі будуць адзначаны дзяўчынкі і хлопчыкі, якія прыйдуць на свята ў касцюмах пчолак.
Акрамя новых ведаў і заслужаных прызоў наведвальнікі змогуць набыць духмяны мёд ад беларускіх пчаляроў.
Надзея Нікалаева
Звязда, 20 траўня 2022
Звязда, 20 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/105/65060
Текущая дата: 18.11.2024