Гэты дзень з`яўляецца сто сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 221 дзень.
Сёння адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 мая
У 1877 годзе Расія абвясціла вайну Асманскай імперыі.
Хто нарадзіўся 24 мая
1904 год: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік.
1930 год: Галіна Русак, беларускі жывапісец, графік
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Шолахаў, рускі паэт Іосіф Бродскі, амерыканскі музыкант Боб Дылан і ўкраінская спявачка Руслана.
24 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Кірыла і Мефодзія. Браты былі родам з горада Салунь. Яны нарадзіліся ў заможнай сям`і і атрымалі добрую адукацыю. Па просьбе мараўскага князя Расціслава, які звярнуўся да імператара Міхаіла ІІІ, каб той прыслаў настаўнікаў, якія маглі бы распаўсюджваць хрысціянства, браты разам з вучнямі стварылі азбуку, якая атрымала назву кірыліца. У аснове сучаснага шрыфту палягае варыянт азбукі, рэфармаваны па загадзе Пятра І у 1708 годзе.
Таксама сёння ўспамінаюць святапакутніка Мокія Амфіпальскага. Імя святога асацыявалася ў народзе са словам "мокры".
У гэты дзень імкнуліся прадказаць надвор`е да лета. Калі бялізна, вывешаная на вуліцы, будзе мокрая, то лета будзе дажджыстае, калі ж сухая – гарачае і сухое.
У гэты дзень імкнуліся прадказаць надвор`е да лета. Калі бялізна, вывешаная на вуліцы, будзе мокрая, то лета будзе дажджыстае, калі ж сухая – гарачае і сухое.
Па павер`ях 24 мая прачынаюцца ў рэках і азёрах русалкі, таму да вады стараліся не падыходзіць.
Sputnik, 25 мая 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/105/65103
Текущая дата: 18.11.2024