Белорусский портал в Казахстане

За пячаццю памяці: яна прайшла шэсць канцлагераў і выжыла. Гісторыя, у якую цяжка паверыць



У Год гістарычнай памяці БЕЛТА расказвае пра генацыд вуснамі відавочцаў і гісторыкаў.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва ў сумесных праектах з Генеральнай пракуратурай "Апошнія сведкі" і Міністэрствам юстыцыі "Архівы. Нічога, акрамя праўды" адкрывае малавядомыя архіўныя дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усе серыі праектаў размешчаны на адзінай электроннай платформе "За пячаццю памяці".

У новым выпуску праекта "Апошнія сведкі" - гісторыя Эміліі Капыток, якая прайшла шэсць канцлагераў, сярод якіх Асвенцім і Равенсбрук. Яна помніць, як немцы прымушалі людзей глядзець на павешаных камсамольцаў, а дзяцей спальвалі жывымі ў вогнішчы. Дагэтуль не можа забыць, як галодныя вязні Равенсбрука лавілі пацукоў і смажылі, каб не памерці ад голаду. Пра зверствы фашыстаў Эмілія Капыток упэўнена гаворыць: "Гэта быў сапраўдны генацыд".

У праектах прадстаўлены дакументальна пацверджаныя факты пра вайну, пра якія раней лічылі за лепшае не гаварыць. Тэкставы кантэнт эпізодаў праектаў "Апошнія сведкі" і "Архівы. Нічога, акрамя праўды" будзе дапаўняцца ўнікальнымі архіўнымі відэа- і фотаматэрыяламі.



30 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/105/65182
Текущая дата: 18.11.2024