Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 228 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 17 мая
У 1995 годзе была створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 17 мая
1681 год: Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1952 год: Яўген Ксяневіч, беларускі калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, прадпрымальнік.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык Сяргей Салаўёў і французскі кампазітар Эрык Саці.
17 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Пелагеі Тарсійскай.
У сялян працягваліся працы ў агародзе – сеялі агуркі, кукурузу і бабы. Калі ўжо цвіце каліна, гэтыя культуры дакладна не памерзнуць.
Дрэннай прыкметай было 17 мая забіць птушку на мясу – лічылася, што ў таго, хто так зробіць, куры і качкі будут дрэнна несціся і куранят будзе мала.
Калі раніцай не выпала расы, надвор`е хутка зменіцца. Куванне зязюлі прадвяшчае добрае надвор`е.
Sputnik, 17 мая 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/106/65000
Текущая дата: 18.11.2024