Белорусский портал в Казахстане

У руках маладога пакалення беларусаў будучыня краіны, і яны павінны захаваць яе



Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з піянерскім актывам з нагоды святкавання 100-годдзя піянерскага руху.

"Час цікавы. Час выбраў вас перш за ўсё. У вашых руках будучыня краіны, і вы павінны сваю краіну захаваць. Нідзе, акрамя як на сваёй зямлі, вам лепш не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе некаторыя нязгодныя з рэзультатамі галасавання грамадзяне, асабліва актыўна занятыя ў пратэстах, вырашылі выехаць з краіны. "Я ж атрымліваю інфармацыю: многія з іх вельмі хочуць вярнуцца дадому, а не ведаюць як. Па-першае, сорамна, няёмка: збеглі, а цяпер як вярнуцца? Няхай думаюць. Як беглі, так няхай і вяртаюцца", - дадаў Прэзідэнт.

20 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/106/65072
Текущая дата: 18.11.2024