Творчы праект «V Велікодны фестываль» стартуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 27 красавіка, распавялі ў прэс-службе ўстановы.
Велікодны фестываль — унікальны творчы праект. Яго арганізатарамі выступілі Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі пры падтрымцы Міністэрства культуры і спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.
У першы дзень мерапрыемства студэнцкімі аркестрамі будзе арганізаваны канцэрт камерна-інструментальнай музыкі «Мінулае/Традыцыя/Сучаснасць». На канцэрт лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта запрашаюць у другі дзень фестывалю. У гэты ж дзень адбудзецца ўзнагароджанне выкладчыкаў і навучэнцаў акадэмій музыкі, якія ўнеслі ўклад у развіццё музыкі ў Беларусі і за мяжой.
Канцэрт харавой музыкі чакае слухачоў у трэці дзень фестывалю. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выступяць студэнцкі хор установы, а таксама хор хлопчыкаў і юнакоў імя І.А.Жураўленкі.
Пачатак канцэртаў а 18 гадзіне. Фестываль будзе доўжыцца па 29 красавіка.
Звязда, 24 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/109/64673
Текущая дата: 18.11.2024