Прэзідэнт Беларусі павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"На беларускай зямлі ва ўсе часы вялікай пашанай і павагай карыстаўся чалавек-працаўнік. Ён і сёння з`яўляецца найвялікшай каштоўнасцю і апорай нашай дзяржавы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Першамай - цудоўная традыцыя, заслужаная даніна ўдзячнасці сапраўдным прафесіяналам, працоўным калектывам і ветэранам, усім, хто ўмее сумленна працаваць, ад чыіх намаганняў, ведаў, вопыту і высокіх вынікаў залежыць працвітанне Беларусі і дабрабыт яе народа.
"Дзякую кожнаму, хто сваёй штодзённай працай стварае нашу агульную будучыню, якія б задачы і выклікі ні ставіў перад намі час. У гэты святочны вясенні дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са Святам працы
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са Святам працы.
На беларускай зямлі ва ўсе часы вялікай пашанай і павагай карыстаўся чалавек-працаўнік. Ён і сёння з`яўляецца найвялікшай каштоўнасцю і апорай нашай дзяржавы.
Першамай - цудоўная традыцыя, заслужаная даніна ўдзячнасці сапраўдным прафесіяналам, працоўным калектывам і ветэранам, усім, хто ўмее сумленна працаваць, ад чыіх намаганняў, ведаў, вопыту і высокіх вынікаў залежыць працвітанне Беларусі і дабрабыт яе народа.
Дзякую кожнаму, хто сваёй штодзённай працай стварае нашу агульную будучыню, якія б задачы і выклікі ні ставіў перад намі час.
У гэты святочны вясенні дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/109/64723
Текущая дата: 18.11.2024