Белорусский портал в Казахстане

Ідэалогія без памяці і гісторыі мінулых гадоў немагчыма



Аб гэтым сказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, наведваючы помнік воінам-пагранічнікам у Гродне, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"Наведванне Гродна ў першую чаргу звязана з правядзеннем адзінага ідэалагічнага дня. Усе мы разумеем, што ідэалогія без памяці і гісторыі мінулых гадоў немагчыма. Для мяне як для былога ваеннаслужачага - афіцэра запасу наведванне гэтага помніка знакавая падзея. Нельга забываць аб тых падзеях, якія адбыліся, - сказаў Канстанцін Шульган. - Каб яны не паўтарыліся, мы павінны самі памятаць пра іх і вучыць гэтай памяці іншых. Тое, што тут мы аддалі даніну памяці пагранічнікам, вельмі важна: яны першымі прынялі ўдар у тыя дні і засталіся непераможнымі. Гэта месца павінен ведаць і шанаваць кожны ў нашай краіне".

Кіраўнік міністэрства наведаў філіял нумар 6 ААТ "Белсувязьбуд", азнаёміўся з умовамі працы і вынікамі работы, а таксама планамі на 2022 год. Міністр сустрэўся з прадстаўнікамі працоўнага калектыву філіяла, расказаў аб асноўных эканамічных дасягненнях першага года пяцігодкі ў кантэксце рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу.

Канстанцін Шульган і кіраўнікі гродзенскіх філіялаў РУП "Белпошта", РУП "Белтэлекам", ААТ "Белсувязьбуд" усклалі кветкі да помніка пагранічнікам у Гродне. Мемарыяльны комплекс заснаваны ў памяць аб воінах, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў першыя дні вайны. Цэнтральнай у мемарыяле з`яўляецца кампазіцыя "Граніца ў агні" - воіны-пагранічнікі, якія стаяць плячо ў плячо і сімвалізуюць мужнасць савецкіх салдат, якія першымі прынялі на сябе ўдар ворага.

21 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/110/64640
Текущая дата: 18.11.2024