Белорусский портал в Казахстане

Рэдкія кнігі і рукапісы аб эпохе рамантызму і яе асаблівасці ў беларускай літаратуры прадставяць у бібліятэцы імя Я.Коласа



Аб гэтым паведамляе прэс-служба ўстановы.

Другія Кісялёўскія навуковыя чытанні «Да 200-годдзя рамантызму ў літаратуры Беларусі» пройдуць 22 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. 

Чытанні будуць прысвечаны памяці Генадзя Кісялёва — беларускага гісторыка, пісьменніка, літаратуразнаўца і археографа.

Генадзь Кісялёў — знакавая асоба айчыннага літаратуразнаўства. Ён вывучаў беларускую літаратуру, гісторыю нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі 19 стагоддзя. Пісьменнік стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў.



22 красавіка наведвальнікаў чакае адкрыццё выстаўкі з рэдкімі кнігамі і рукапісамі, у якіх адлюстроўваецца эпоха рамантызму і яе асаблівасці ў беларускай літаратуры.

На мерапрыемстве выступяць прадстаўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. У ходзе навуковых чытанняў будзе абмеркаваны шэраг пытанняў адносна рамантызму ў творчасці беларускіх аўтараў, яго вобразнай і жанравай сістэмы і інш.

На навуковыя чытанні запрошаны вядучыя літаратуразнаўцы, гісторыкі і культуролагі Беларусі.

Звязда, 21 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/110/64642
Текущая дата: 18.11.2024