Белорусский портал в Казахстане

Супрацоўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі на чале з яе старшынёй Ігарам Карпенкам далучыліся 9 красавіка да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу", прымеркаванай да Года гістарычнай памяці



Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.

Саджанцамі аднагадовай сасны была засаджана тэрыторыя плошчай 0,2 га каля найвышэйшай кропкі Беларусі - гары Дзяржынскай.

Разам з супрацоўнікі Цэнтрвыбаркама да акцыі далучыліся мясцовыя жыхары, кіраўніцтва Дзяржынскага раёна, працоўны калектыў Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Удзельнічаючы ў акцыі "Тыдзень лесу" старшыня ЦВК нагадаў, што ў адпаведнасці з арт. 55 Канстытуцыі ахова навакольнага асяроддзя і беражлівае стаўленне да прыродных рэсурсаў з`яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна. Гэта норма была падтрымана беларусамі ў час галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага.

"Лес - асноўнае прыроднае багацце Беларусі, да якога кожны грамадзянін нашай краіны павінен ставіцца рупліва: цаніць, берагчы і своечасова аднаўляць. Паколькі захоўваючы і прымнажаючы прыроднае багацце сёння, мы аднаўляем і паляпшаем экалогію, уносім уклад ва ўмацаванне здароўя нашых людзей, а значыць, закладваем трывалы фундамент будучыні нашай краіны", - дадаў Ігар Карпенка.

11 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/111/64490
Текущая дата: 18.11.2024