Аляксандр Лукашэнка абазначыў для дзяржаўных СМІ задачы на сённяшні дзень.
Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі павінны не толькі ўтрымліваць фокус увагі аўдыторыі і інфармаваць яе, але і думаць пра ўласнае развіццё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25-га сакавіка на нарадзе аб бягучых пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі.
Прэзідэнт адзначыў, што ў час нарады размова пойдзе аб задачах, якія павінны вырашацца ў інфармацыйнай сферы. Таксама на парадку дня абмеркаванні праблемных пытанняў у рабоце вядучых беларускіх СМІ.
«Як бы ні было цяжка, вы павінны не толькі ўтрымліваць фокус увагі аўдыторыі, інфармаваць, растлумачваць, падтрымліваць, але і думаць пра ўласнае развіццё», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Валерыя Сцяцко
Звязда, 25 сакавіка 2022
Валерыя Сцяцко
Звязда, 25 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/112/64261
Текущая дата: 18.11.2024