Белорусский портал в Казахстане

З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць Br710 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі



Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 сакавіка падпісаў распараджэнне аб заахвочванні таленавітай моладзі, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Міністэрству фінансаў даручана выдзеліць у 2022 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі Br710 тыс. на фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі ў адпаведнасці з мэтамі яго дзейнасці.

Распараджэннем зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду, па якім больш за Br220 тыс. накіравана на падтрымку 424 прадстаўнікоў таленавітай моладзі.

Заахвочваннямі фонду адзначаны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага і іншых відаў мастацтваў.

Звязда, 29 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/112/64352
Текущая дата: 18.11.2024