Больш за 530 грамадзян Украіны ўжо скарысталіся дапамогай Чырвонага Крыжа ў Беларусі, паведамляе Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа.
З першых дзён прыбывання перасяленцаў з Украіны тым, хто мае патрэбу аказваюць дапамогу. Людзям даюць прытулак, харчаванне.
Наладжана медыцынскае забеспячэнне — пры неабходнасці дастаўляюць жыццёва важныя лекі, кансультуе медработнік.
Выдаюцца гігіенічныя наборы, адзенне і абутак, для малых — падгузнікі, дзіцячае харчаванне. Каардынатарамі гуманітарнай дапамогі з’яўляецца беларускі Чырвоны Крыж.
Наладжана медыцынскае забеспячэнне — пры неабходнасці дастаўляюць жыццёва важныя лекі, кансультуе медработнік.
Выдаюцца гігіенічныя наборы, адзенне і абутак, для малых — падгузнікі, дзіцячае харчаванне. Каардынатарамі гуманітарнай дапамогі з’яўляецца беларускі Чырвоны Крыж.
«За ўвесь перыяд аказана дапамога 538 украінцам, уключаючы 241 дзіцяці», — удакладнілі ў абласной арганізацыі.
У цяперашні час у месцах размяшчэння перасяленцаў пражываюць больш за 300 чалавек, у тым ліку каля 100 дзяцей. Усяго гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся 433 чалавекі.
«Пры размяшчэнні кожнага сустракае прадстаўнік Чырвонага Крыжа, які праводзіць анкетаванне, вывучае патрэбы. Адразу ж даецца гігіенічны набор. Затым дастаўляюць жыццёва важныя тавары», — распавялі ў Чырвоным Крыжы.
Перасяленцаў з Украіны валанцёры Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа сустракаюць прама на мяжы — палатачныя пункты аказання гуманітарнай дапамогі разгорнутыя ў вёсках Гдзень Брагінскага раёна і Паддабранка Гомельскага раёна. Людзям прапануюць гарачае харчаванне. Можна патэлефанаваць родным і блізкім, атрымаць кансультацыю медработніка, псіхасацыяльныю падтрымку.
«Мы працягваем сачыць за развіццём сітуацыі і дапамагаем усім якія жывуць у нястачы. Удзячныя кожнаму, хто адгукнуўся і ўнёс сваю лепту ў дапамогу людзям з Украіны», — дадалі ў абласной арганізацыі.
Звязда, 22 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/113/64148
Текущая дата: 18.11.2024