Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 117, якім карэктуецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Назва памятнай даты зменена з «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — 22 чэрвеня» на «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа — 22 чэрвеня».
Указ падрыхтаваны на падставе закона ад 5 студзеня 2022 года «Аб генацыдзе беларускага народа», у адпаведнасці з якім факты ўчынення нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фармаваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынстваў, накіраваных на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа, прызнаны. генацыдам беларускага народа.
На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе Трасцянец, Хатынь, Азарыцкая зона смерці, Чырвоны Бераг. Па няпоўных дадзеных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінулі каля 1,5 млн. чалавек. На тэрыторыі краіны знішчана больш за 9 тысяч населеных пунктаў. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.
Звязда, 23 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/113/64205
Текущая дата: 18.11.2024