Белорусский портал в Казахстане

У Магілёве адкрываецца «Пункт дабра» для бежанцаў з Украіны



Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Анжэліка Яўных.

«Старт дабрачыннай пляцоўцы па зборы рэчаў першай неабходнасці для людзей, якія прыбываюць з Украіны на тэрыторыю нашай краіны, будзе дадзены заўтра, 24 сакавіка а 15 гадзіне», — паведаміла яна.

«Пляцоўка будзе працаваць пры абкаме БРСМ па вуліцы Першамайская, 31. Найбольш запатрабаваныя гігіенічныя наборы — шампунь, вадкае мыла, зубная паста, шчоткі, вільготныя сурвэткі, медыцынскія маскі. Неабходны таксама пральны парашок, аднаразовы посуд, прадукты хуткага прыгатавання».

«Пункты дабра» будуць працаваць пры кожным тэрытарыяльным камітэце БРСМ па буднях з 15.00 да 18.00.

БРСМ аднавіў работу дабрачыннага рахунку па зборы грашовых сродкаў для аказання дапамогі ўкраінскім бежанцам. Уся дапамога — і грашовая і гуманітарная будуць перададзены Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа.

Нэлі Зігуля
Звязда, 23 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/113/64212
Текущая дата: 18.11.2024