Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 281 дзень.
Сёння адзначаюць Дзень паштоўкі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 сакавіка
У 1918 годзе адбылося абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Трэцяй Устаўнай грамаце.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Турцыяй.
Хто нарадзіўся 25 сакавіка
1935 год: Уладзімір Папковіч, беларускі пісьменнік, перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт, дзекабрыст Гаўрыіл Бацюшкоў і польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец Габрыэль Корбут.
25 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феафана спавядальніка, вялебнага Сімяона Новага Багаслова і свяціцеля Грыгорыя Дваеслова.
У гэты дзень сяляне кармілі птушак ільняным і канапляным зернем, каб гэтыя культуры добра ўрадзілі. Насенне таксама выносілі, каб яно "загартавалася".
Калі на Феафана цёпла і сонечна, летам добрага надвор`я не будзе.
Калі зверы перабіраюцца жыць на ўзвышшы, будзе вялікая паводка.
Калі зверы перабіраюцца жыць на ўзвышшы, будзе вялікая паводка.
Sputnik, 25 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/113/64248
Текущая дата: 18.11.2024