Гэты дзень з`яўляецца васьмідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 285 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень паэзіі і Сусветны дзень лясоў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 21 сакавіка
У 1562 годзе Гомель атрымаў герб.
У 1927 годзе Беларуская сялянска-работніцкая грамада была афіцыйна забаронена польскімі ўладамі.
Хто нарадзіўся 21 сакавіка
1840 год: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
1915 год: Зінаіда Валянцінаўна Курдзянок, беларуская актрыса.
1935 год: Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усея Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар і арганіст Іаган Себасцьян Бах і фізік, філосаф, пісьменнік, папулярызатар навукі Аляксандр Патупа.
21 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Лазара Мурамскага.
На 20-21 сакавіка прыпадае перыяд вясновага раўнадзенства. У гэтыя дні палілі вогнішча і "загартоўвалі" дамашнюю жывёлу, праводзячы яе побач з агнём – лічылася, што там можна пазбегнуць памора скаціны.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/114/64121
Текущая дата: 18.11.2024