Белорусский портал в Казахстане

Рэспубліканскі аўтапрабег памяці трагедыі ў Хатыні адбудзецца 22 сакавіка



Маштабны рэспубліканскі аўтапрабег «За адзіную Беларусь», прысвечаны дню памяці трагедыі ў Хатыні, адбудзецца 22 сакавіка. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі».

У гэты дзень з усіх раёнаў краіны стартуюць аўтапрабегі і накіроўваюцца ў Мінскую вобласць, каб разам ушанаваць памяць ахвяр Хатыні.

Магчымыя пункты далучэння па маршрутах руху абласных калон: мемарыяльны комплекс «Ола» ў Светлагорскім раёне, Баранавічы, Ліда, Бабруйск, вёска Шунеўка Докшыцкага раёна.

«Трагедыя Хатыні – гора не маленькай вёскі, а ўсёй нашай краіны, і мы не маем права забыць», — падкрэслілі ў аб’яднанні.

Звязда, 22 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/114/64147
Текущая дата: 18.11.2024