Белорусский портал в Казахстане

Магілёўскія кінатэатры прымеркавалі да Дня Канстытуцыі кінапаказы і круглыя сталы



Аб гэтым паведамляе Магілёўскае прадпрыемства «Кінавідэапракат».

15-16 сакавіка ў кінатэатрах «Космас», «Радзіма» і «Чырвоная зорка» адбудуцца таксама ўрокі на тэму гісторыі незалежнасці Беларусі і ролі Асноўнага Закона ў яе жыцці.

Удзел у мерапрыемствах будуць прымаць прадстаўнікі выканаўчай ўлады і грамадскіх арганізацый. Напрыканцы гледачам прапануюць кінапрагляд мастацкіх і дакументальных фільмаў. Так, 15 сакавіка ў кінатэатры «Космас» адбудзецца дэманстрацыя дакументальнага фільма «Спадчына,» а 16 сакавіка ў кінатэатры «Чырвоная зорка» можна будзе паглядзець сумесную беларуска-расійскую кінадраму «Лёс дыверсанта».

Нэлі Зігуля
Звязда, 11 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/115/63930
Текущая дата: 18.11.2024