Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 сакавіка 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца семдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 294 дні.

Якія падзеі адбыліся 12 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 сакавіка

У 1922 годзе Грузія, Арменія і Азербайджан ўтварылі ЗСФСР, федэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.
У 1940 годзе адбылася падпісанне мірнага дагавору паміж СССР і Фінляндыяй — канец савецка-фінскай вайны.

Хто нарадзіўся 12 сакавіка

1918 год: Эдуард Валасевіч, бесларускі пісьменнік і байкапісец.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі тэолаг і філосаф Джордж Берклі і амерыканская актрыса, спявачка Лайза Мінелі.

12 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Пракопія Дэкапаліта.

Імя святога ў народзе звязвалі па сугуччы са словам "пракапаць", гэты дзень асацыяваўся з таяннем снегу, стварэннем дарог для вясны. З 12 сакавіка звычайна пачынаецца сапраўдная вясна.

Калі ў гэты дзень ужо распусцілася вярба, сяўбу можна пачынаць раней. Пра тое ж самае сведчыла з`яўленне пралесак.

Sputnik, 12 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/115/63939
Текущая дата: 18.11.2024