Старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў рамках патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» ўручыў пашпарты 14-гадовым юнакам і дзяўчатам
Удзельнікамі мерапрыемства, якое прайшло ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, сталі 27 мінчан. Усім ім споўнілася па 14 гадоў.
«Такіх мерапрыемстваў, як Усебеларуская патрыятычная акцыя „Мы — грамадзяне Беларусі“, у наш час не было. Мы ў пашпартным стале атрымлівалі пашпарт. Так, казалі добрыя, шчырыя, цёплыя словы. Але вось менавіта такога маштабу, такога ўдзелу розных службовых асоб, людзей, якія ўнеслі сур’ёзны ўклад у развіццё нейкіх галін нашай краіны, у галіне культуры, спорту, адукацыі, — я такога не памятаю. Хоць шмат розных мерапрыемстваў у школе праводзілася», — сказаў Ігар Карпенка.
Па яго словах, кожны з сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак, магчыма, па-рознаму ўспрымае гэту падзею. «Хтосьці сёння сапраўды свядома, з трапятаннем атрымлівае гэты дакумент. Хтосьці, можа быць, успрымае як нейкую фармальную працэдуру. Але я перакананы, што ўсе яны з часам ацэняць значнасць гэтай падзеі і з асабістага пункту гледжання, і як грамадзяне суверэннай дзяржавы», — адзначыў кіраўнік ЦВК.
Праект «Мы — грамадзяне Беларусі», які стартаваў у 2004 годзе па ініцыятыве БРСМ, святкуе сваё паўналецце. Усе гэтыя гады пуцёўкі ў дарослае жыццё выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд атрымліваюць ва ўрачыстай абстаноўцы з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў, іншых заслужаных і аўтарытэтных людзей краіны.
Звязда, 15 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/115/64025
Текущая дата: 18.11.2024