Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусак з Днём жанчын.

Дарагія суайчынніцы!

Віншую вас з цудоўным святам — Днём жанчын.

Мы заўсёды сустракаем доўгачаканую вясну, захапляючыся душэўнай прыгажосцю, прывабнасцю і мудрасцю нашых мілых жанчын. Дзякуючы вашым чулым сэрцам і пяшчотнаму клопату з пакалення ў пакаленне захоўваюцца вера ў святасць мацярынства і моц сямейнага ачага, які аберагаецца вамі.

Ва ўсе часы мір на роднай зямлі, нацыянальны дабрабыт і годнасць беларускага народа трымаліся на жаночым імкненні да стварэння, вашай здольнасці любіць і натхняць нас, мужчын, на гераічныя подзвігі, выхоўваць дзяцей у павазе да Айчыны.

Дзякуй, што, рэалізуючы свае таленты і прафесійныя ўменні ў самых розных сферах грамадскай і дзяржаўнай дзейнасці, вы застаяцеся адданымі традыцыйным каштоўнасцям, сем`ям і галоўнаму прызначэнню — прадаўжаць жыццё на Зямлі і рабіць свет лепшым.

Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця, радасці і заўсёды веснавога настрою.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашенка

Звязда, 8 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/116/63857
Текущая дата: 18.11.2024